Фота: Andrew Medichini / AP

Фота: Andrew Medichini / AP

Прамова пантыфіка прагучала напярэдадні першай гадавіны з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. На працягу ўсяго гэтага года кіраўнік Рымскай Царквы рэгулярна выступаў з асуджэннямі дзеянняў Масквы і заклікамі да міру, нагадвае Бі-бі-сі.

«З пачатку гэтай абсурднай і бязлітаснай вайны прайшоў год. Колькасць забітых, параненых, бежанцаў і перасяленцаў, а таксама маштабы разбурэнняў, сацыяльнай і эканамічнай шкоды гавораць самі за сябе», — сказаў ён.

На аўдыенцыі прысутнічалі пасол Украіны ў Ватыкане Андрэй Юраш і афіцыйная дэлегацыя з Кіева.

«Дык даруе Гасподзь усе злачынствы і такую колькасць гвалту. Ён Бог міру. Будзем заставацца блізкімі з народам-пакутнікам Украіны», — сказаў Францішак.

Папа абвяргае сцвярджэнні Расіі аб тым, што яе ўварванне ў Украіну было вымушаным і з'яўляецца часткай «спецаперацыі». Ён асудзіў забойствы і іншыя зверствы ў дачыненні да цывільнага насельніцтва, якія здзяйсняюцца расійскімі вайскоўцамі.

«Давайце спытаем сябе: ці ўсё магчымае было зроблена, каб спыніць вайну? Я звяртаюся да ўсіх, хто мае ўладу з заклікам зрабіць канкрэтныя дзеянні для заканчэння канфлікту, спынення агню і пачатку мірных перамоў».

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0