У СК распавялі, што колькасць загінулых застаецца нязменнай — 11 чалавек, сярод іх двое непаўналетніх (13 і 14 гадоў). У бальніцы знаходзяцца 9 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

У СК таксама адзначылі, што пры вывучэнні асоб пацярпелых устаноўлена, што кіроўца маршруткі жывы і знаходзіцца ў бальніцы. Першапачатковая інфармацыя аб яго гібелі не пацвердзілася.

Кіроўца МАЗа затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, распавялі ў СК.

«Скрупулёзна, літаральна пасекундна аднаўляецца механізм ДТЗ», — адзначылі ў прэс-службе СК.

20 лютага каля 15.00 на трасе Р69 паблізу Смалявічаў адбылося лабавое сутыкненне маршруткі і гружанага МАЗ. Загінулі 11 чалавек — пасажыры маршруткі.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
26
Абуральна
2