Фота: prokuraturabelarus / Telegram

Фота: prokuraturabelarus / Telegram

Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед выступіў на сумесным пасяджэнні ніжняй і верхняй палаты Нацыянальнага сходу. Ён паведаміў, што колькасць «экстрэмісцкіх» злачынстваў у 2022 годзе знізілася і працягвае змяншацца.

У той жа час генеральны пракурор заявіў, што ў Беларусі маюць намер прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто мае дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці».

Гэты эўфемізм лукашэнкаўцы выкарыстоўваюць для тых, хто выступае супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. З 2020 года любую крытыку ўладаў, любы публічны пратэст, а з 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну з тэрыторыі Беларусі нават антываенныя выказванні рэпрэсіўныя органы інтэрпрэтуюць як «экстрэмізм».

«Праваахоўныя органы накіраваныя на забеспячэнне няўхільнай адказнасці арганізатараў, каардынатараў і ўдзельнікаў экстрэмісцкай дзейнасці», — сказаў Швед.

З 2020 года ў Беларусі адбылося каля 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў. Заведзена каля 12 тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў, па якіх праходзяць дзясяткі тысяч людзей. Вялікая колькасць людзей вымушаная была пакінуць краіну, ратуючыся ад рэпрэсій.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
112