«У існуючых абставінах беларускі бок вымушаны лічыць, што пагадненне спыніла дзеянне», — заявілі ў міністэрстве.

Па гэтай прычыне нормы дакумента не будуць прымяняцца па даходах, налічаных (выплачаных) з 1 студзеня 2023 года.

Гэта таксама тычыцца маёмасці, якая дэкларуецца за падатковыя перыяды, якія пачынаюцца з 1 студзеня бягучага года.

Пагадненне было падпісанае ў снежні 1993 года, набыло моц у студзені 1995 года. У прыватнасці, дакумент абвяшчае, што прыбытак кампаній Украіны і Беларусі падлягае падаткаабкладанню толькі ў адной з краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0