Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

На тэлеканале дзяўчына прапрацавала 10 гадоў, кіраўніцай дырэкцыі стала са студзеня 2020-га. Датуль была была прэс-сакратаркай АНТ.

У інтэрв'ю «СБ», расказваючы пра поспехі дырэкцыі, яна адзначыла інтэрв'ю Марата Маркава з Раманам Пратасевічам, якое сабрала шмат праглядаў у інтэрнэце.

У адказ на пытанне пра працу пасля фальсіфікаваных выбараў 2020 года і масавых рэпрэсій, якія за тым пачаліся, Святлана падзялілася:

«Я ўдзячная людзям са сваёй дырэкцыі, якія засталіся і працягвалі працаваць, нягледзячы на ціск. Мы пабывалі на вайне — без страт, вядома, не абышлося, перамога яшчэ не здабытая, але мы сапраўды сталі мацнейшыя духам».

Цяпер Святлана жыве ў аўстралійскім горадзе Брысбен.

Каментаваць свой сыход з канала дзяўчына не стала.

Тэлеканал АНТ — адзін з рупараў лукашэнкаўскай прапаганды. У сюжэтах апраўдваюць палітычныя справы, паказваюць кадры допытаў са следчых органаў. Кіраўнік канала Марат Маркаў выпускаў інтэрв'ю не толькі з Пратасевічам, але і са спартоўкай Надзеяй Астапчук, для якой гэтай гутарка, імаверна, была ўмовай выхаду на волю. АНТ таксама паслядоўна распальвае варожасць да краін Захаду, да якога належыць і Аўстралія, што далучылася да санкцый супраць лукашэнкаўцаў.

Чытайце таксама: 

Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу

За год у Польшчы беларусы адкрылі больш за 1700 фірмаў

«Муж мой занятак не падтрымаў, развяліся». Беларуска захапілася танцамі і паехала працаваць у начным клубе Кітая

Клас
6
Панылы сорам
43
Ха-ха
13
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
82