«Пункты 1 і 7 дадатку да пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2012 г. № 75 «Аб устанаўленні пераліку захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва» выключыць», — гаворыцца ў дакуменце.

Пад пунктам 1 у пераліку значацца пранцы і ганарэя, а пад пунктам 7 — інфекцыя, выкліканая каранавірусам COVID-19.

COVID-19 быў дададзены ў гэты пералік у пачатку 2020 года. Наяўнасць захворвання ў гэтым пераліку дазваляе праводзіць прымусовы абавязковы медыцынскі агляд у выпадку адмовы чалавека ад яго, калі ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што ў асобы ёсць такое захворванне. Таксама дапускаецца прымусовая шпіталізацыя і лячэнне пры наяўнасці ў чалавека захворвання з пераліку. На днях Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 прайшлі 71,1% насельніцтва Беларусі, а першую бустарную дозу атрымалі 87,5% тых, хто прайшоў вакцынацыю.

Такім чынам, у пераліку захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, застаюцца наступныя:

— актыўныя сухоты органаў дыхання;

— чума;

— халера;

— сібірская язва;

— гемарагічныя ліхаманкі Ласа, Марбург, Эбола.

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0