Пры канцы мінулага і на пачатку гэтага года з'явілася некалькі ролікаў, запісаных пад словы Пазняка на фоне дзяржаўнага чырвона-зялёнага сцяга. Здзіўляе, што патрыятычны ролік пра беларускую мову ў некаторых з іх стаіць па суседстве з відэа ў падрымку расійскай арміі ці Лукашэнкі.

«Есть кто-нибудь из Белоруссии?» — падпісвае ролік хлопец з чырвона-зялёнай маскай на твары.

@sinegranatovy

Есть кто-нибудь из Белоруссии? Украина на связи❓Россия здесь?

♬ Мая мова беларуская - Waŭčara u łatach

А ў гэтай карыстальніцы, апроч патрыятычнага роліка пра беларускую мову, ёсць відэа пад словы Лукашэнкі «Любімую не аддаюць», а таксама ролік пра «Дажынкі».

Наступная жанчына ў сваёй стужцы посціла відэа ў падтрымку расійскай арміі з подпісамі «Фашызму не. Za Расію. Za нашых дзядоў і прадзедаў» і «На каленях з вамі на пралом».

Яшчэ адно відэа — на фоне графіці з дзяржаўным чырвона-зялёным сцягам.

Апошні кантэнт гэтай дзяўчыны — збольшага агляды касметыкі. Але сустракаецца і відэа пад песню расійскага спевака Шамана са словамі «героі Расіі застануцца ў нашых сэрцах».

Клас
2
Панылы сорам
45
Ха-ха
55
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
6