«Летась прамая трансляцыя ўжо ладзілася на нашай хвалі. Акцыя выклікала вялікую цікавасць сярод слухачоў. Спадзяюся, сёлета рэспубліканская дыктоўка збярэ яшчэ большую колькасць удзельнікаў», — сказаў дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок.
Акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, пачнецца трансляцыя дыктоўкі ў 13:00. Паслухаць яе можна і анлайн на сайтах www.radiokultura.by і www.tvr.by.





