Высветлілася, што сёння раніцай двое памежнікаў пагранзаставы «Камарын» падчас нясення службы праваліліся пад лёд на Дняпры.

Гэтую інфармацыю пацвярджае Гомельская памежная група ДПК Беларусі, якая паведаміла, што, рухаючыся па ўстаноўленым маршруце, сяржант-кантрактнік праваліўся пад лёд. Яго спрабаваў выратаваць афіцэр памежнай службы, аднак лёд не вытрымаў, і яны абодва патанулі.

Клас
17
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
48
Абуральна
4