«Кожны з іх на сваім прыкладзе паказаў, наколькі велічна можа гучаць беларуская мова і як прыгожа яна можа выглядаць на паперы. Асабліва літара «ў» (нескладовае), індывідуальны стыль напісання якой вылучае гэтую тройцу сярод другіх дзеячаў беларускай культуры», — паведамляецца на сайце завода.

У рамках калекцыі тры мадэлі гадзіннікаў унісэкс, кожная з іх выпушчана колькасцю 70 экзэмпляраў. Гадзіннікі працуюць на механізме 1801.1, корпус выраблены з нержавеючай сталі, шкло — мінеральнае, раменьчык з натуральнай скуры з цісненнем подпісу кожнага пісьменніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?