Яна таксама распавяла, што Сяргей знаходзіцца ў адзіночнай камеры больш за два гады. 

«Некалькі месяцаў запар ён быў у ШІЗА. У яго вельмі маленькая камера. Няма магчымасці атрымліваць нейкія перадачы, ёсць праблемы з пераводам грошай на асабісты рахунак, рэжым не дае такой магчымасці. Вельмі цяжка замаўляць кнігі, бо калі няма грошай на рахунку, то гэта амаль немагчыма зрабіць. Ён атрымлівае лісты ад дзяцей і ад маці, мабыць, яшчэ ад некалькіх чалавек. Лісты ад яго дзеці і маці атрымліваюць. У Сяргея садзіцца зрок, бо вельмі дрэннае асвятленне. Увогуле вельмі дрэнныя ўмовы, як і ва ўсіх палітвязняў», — сказала Святлана Ціханоўская. 

Некаторыя лісты сямʼі Сяргей піша па-беларуску.

Таксама Ціханоўскі пракаментаваў чуткі пра сваю смерць: «Як рэкламшчыка, мяне такі піяр задавальняе», — сказаў Сяргей.

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1