У хуткім часе яе асудзілі да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК ва ўдзеле 13 верасня 2020 года ў маршы герояў у Брэсце, калі пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні і танцавалі. Тады іх разагналі вадамётам, а потым завялі крымінальную справу. Ганна — адзіная жанчына, якую пазбавілі волі ў межах «карагоднай справы».

Яна ўтрымлівалася ў зняволенні 1 год 4 месяцы і 2 дні, а сёння выйшла на волю з гомельскай жаночай калоніі № 4, цалкам адбыўшы тэрмін.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1