Працэс над адвакатам распачнецца 10 сакавіка ў Мінгарсудзе. Справу будзе весці суддзя Таццяна Фалькоўская.

Паводле следства, палітвязень з 9 жніўня 2020 па 20 мая 2022 года «шляхам дачы парад, указанняў, прадстаўлення інфармацыі, аказання іншай дапамогі садзейнічаў Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны».

Ён жа «падрыхтаваў і адрэдагаваў тэксты не менш як трох зваротаў ад прадстаўнікоў «статачных камітэтаў», у якіх выклаў заведама лжывыя звесткі аб палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі, заклікаў кіраўніцтва замежнай кампаніі спыніць дагаворныя адносіны з беларускім контрагентам».

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 Аляксандр Станіслававіч Данілевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5