Траплянне краін і тэрыторый у шэры спіс ЕС азначае, што яны не супрацоўнічаюць з падатковымі органамі еўрапейскіх краін.
Адносна ўключэння ў спіс Расіі Рада ЕС растлумачыла, што дыялог з ёй па пытаннях, звязаных з падаткаабкладаннем, зайшоў у тупік у сувязі з ваеннымі дзеяннямі ва Украіне.
Такім чынам, у еўрапейскім спісе афшораў стала 16 юрысдыкцый:
- Амерыканскае Самоа;
- востраў Ангілья;
- Багамскія астравы;
- Брытанскія Віргінскія астравы;
- Коста-Рыка;
- Фіджы;
- востраў Гуам;
- Маршалавы астравы;
- Палау;
- Панама;
- Расія;
- Самоа;
- Трынідад і Табага;
- Астравы Цёркс і Кайкас;
- Амерыканскія Віргінскія астравы;
- Вануату.





