Фота: Gerd Altmann, pixabay

Фота: Gerd Altmann, pixabay

Карпарацыя Microsoft 14 лютага выпусціла абнаўленне, якое закрывае доступ да сусветна вядомага інтэрнэт-браўзера Internet Explorer. Пра гэтыя планы карпарацыя заявіла яшчэ ў мінулым годзе, калі афіцыйна адмовілася ад выкарыстання гэтага браўзера на карысць новага Microsoft Edge.

Internet Explorer будзе адключаны ў большасці версій Windows (асабліва ў дзясятай) праз абнаўленне для браўзера Microsoft Edge.

«Абнаўленне Microsoft Edge будзе адначасова даступнае для ўсіх прылад: як камерцыйных, так і асабістых. Карыстальнікі не змогуць абнаўленне адмяніць. Акрамя таго, перанакіраванне з Internet Explorer на Microsoft Edge будзе ўключана ва ўсе будучыя абнаўленні для браўзера Microsoft Edge», — паведаміла карпарацыя.

Аднак сама тэхналогія MSHTML, на якой функцыянаваў Internet Explorer, працягне працаваць мінімум да 2029 года, бо на ёй заснавана дзейнасць апошняй Windows-11 і без яе немагчыма праца Microsoft Edge.

Internet Explorer — адзін з самых вядомых у свеце інтэрнэт-браўзераў, які быў створаны яшчэ ў 1995 годзе. Ён быў асноўным браўзерам Microsoft да версіі Windows-10, дзе яму на змену прыйшоў ужо новы Microsoft Edge.

Чытайце яшчэ:

Microsoft паказаў новы пошукавік. Хоча змяніць наша ўяўленне пра інтэрнэт 

Google расказаў пра 12 небяспечных праграм для Android. Вось чаму іх трэба выдаліць зараз жа 

Разумная бытавая тэхніка можа перастаць працаваць ужо праз два гады 

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0