Аператыўнікі Заводскага РУУС устанавілі, што да ашуканскай схемы датычны 30-гадовы жыхар сталіцы, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Мужчына размясціў на адной з гандлёвых інтэрнэт-пляцовак аб'яву пра аптовы продаж гародніны і садавіны. Праз час з ім звязаўся замежнік і паведаміў, што гатовы набыць 22 тоны бульбы. Для аплаты тавару пакупнік узяў у банку крэдыт, пасля чаго перавёў грошы на карту прадаўца.

Пастаўка тавару праведзеная не была. Нягледзячы на шматлікія перамовы з прадаўцом, вярнуць грошы самастойна не ўдалося.

Неўзабаве мінчук быў затрыманы. Ён растлумачыў, што «выручку» ў памеры больш за 8400 рублёў менш чым за 2 гадзіны прайграў у букмекерскай канторы.

Следчымі распачатая крымінальная справа за махлярства.

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0