Паводле ўказа, арэнднае жыллё сілавікам будзе бязвыплатна перадавацца ва ўласнасць пры наяўнасці ў іх 25 каляндарных гадоў выслугі.

Пры наяўнасці 20 каляндарных гадоў знаходжання на службе жыллё будзе перадавацца на платнай аснове з магчымасцю аплаты яго кошту ў растэрміноўку да 15 гадоў.

Указам прадугледжаны таксама дадатковыя сацыяльна-прававыя гарантыі для сілавікоў і членаў іх сем'яў.

  • Для вайскоўцаў, якія маюць выслугу 20 каляндарных гадоў і якія звольненыя у запас, але не хочуць набываць арэнднае жыллё ва ўласнасць, захоўваецца права валодання і карыстання гэтым жыллём з магчымасцю падаўжэння дамовы найму да паляпшэння імі жыллёвых умоў.

  • Членам сям'і вайскоўца, які загінуў у сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, арэнднае жыллё будзе перадавацца ва ўласнасць бязвыплатна, незалежна ад выслугі гадоў.

  • За членамі сям'і вайскоўца, памерлага па іншых прычынах у перыяд праходжання вайсковай службы, захоўваецца права валодання і карыстання арэндным жыллём на ранейшых умовах да паляпшэння імі сваіх жыллёвых умоў.

Дзеянне ўказа распаўсюджваецца на вайскоўцаў і прыраўнаваных да іх асоб, якія праходзяць службу ў Мінабароны, МУС, МНС, КДБ, ДПК, Службе бяспекі Лукашэнкі, Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Лукашэнку, КДК, цэнтральных апаратах Следчага камітэта і ДКСЭ, а таксама ў арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму гэтых дзяржаўных органаў або падпарадкаваныя ім.

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
34