Як паведамілі ў банку БелВЭБ, 14 лютага з 01:00 па 03:00 (у сувязі з правядзеннем планавых тэхналагічных работ) магчымыя перапынкі ў праходжанні аперацый з карткамі. 

РРБ-Банк праінфармаваў сваіх кліентаў, што ў аўторак у той жа час — з 01:00 да 03:00 — у сістэме абслугоўвання банкаўскіх картак будуць праводзіцца тэхналагічныя работы, таму ў названы прамежак часу плануюцца перапынкі ў праходжанні аперацый з карткамі.

Таксама 14 лютага з 01:00 да 03:00 тэхналагічныя работы будуць праводзіцца ў сістэме абслугоўвання банкаўскіх картак Тэхнабанка, пра што ён папярэдзіў на карпаратыўным сайце. «Доступ карыстальнікаў у сістэму будзе закрыты», — адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0