Фота: cookipedia.co.uk

Фота: cookipedia.co.uk

Каб згатаваць мяса па-трансільванску, вам спатрэбіцца:

  • 675 грамаў стэйка з выразкі ялавічыны (нарэжце яго на кавалкі таўшчынёй 5 міліметраў),
  • 1 сталовая лыжка папрыкі,
  • дробка солі,
  • дробка молатага чорнага перцу,
  • 225 грамаў тонка нарэзанага вэнджанага бекону,
  • 2 сталовыя лыжкі масла (ці свінога тлушчу, калі ёсць).
  1. Малаточкам акуратна разраўняйце кавалкі мяса.
  2. З аднаго боку пасыпце мяса папрыкай, соллю і перцам.
  3. Шчыльна згарніце кавалкі мяса па даўжыні і закруціце іх у кавалкі бекону. Можаце замацаваць канструкцыю зубачысткамі.
  4. На патэльні растапіце на вялікім агні масла ці тлушч.
  5. Паменшыце агонь, пакладзіце на патэльню мяса і смажце яго пры вельмі малой тэмпературы, пакуль з мяса не выдзеліцца сок і яно не пачне гатавацца ва ўласным тлушчы. Да гэтага часу мяса павінна добра прасмажыцца.
  6. Есці такое мяса можна з гароднінай, напрыклад, з бульбай ці з кашамі.

Рэцэпт на выхадныя. Свініна па-іспанску (prueba de cerdo) — духмяная асалода

Плоў па-уйгурску: сямейны рэцэпт Розы Турарбекавай

Рэцэпт на выхадныя. Сырнае суфле — простыя інгрэдыенты і шыкоўны вынік

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1