Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Акцыя называлася «Ваш гонар завецца вернасць», у аснову гэтага наймення быў закладзены трохі зменены дэвіз войскаў СС Meine Ehre heißt Treue («Мой гонар — гэта вернасць»).

Па ўмовах «конкурсу» ўдзельнікі павінны былі запісаць відэаролік з прэзентацыяй аўтарскага верша, які пачынаецца з гэтых радкоў. Сярод яго мэтаў пазначалася «падтрымка і павышэнне іміджу праваахоўных органаў і органаў правапарадку ў рамках беларуска-расійскага праекта «Цягнік памяці-2023», павышэнне прэстыжу супрацоўнікаў МУС і цікавасці да іх працы.

У якасці фэйкавых арганізатараў выступалі Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна з Мінадукацыі і МУС.

На заклік адгукнулася і прыняла прапанову да выканання сярэдняя школа №3 у Хойніках. У тэлеграм-канале апублікаванае відэа, запісанае ў адпаведнасці з патрабаваннямі, выкладзенымі пранкерам.

Ранейшыя падобныя акцыі Улада Бохана набылі вялікі рэзананс. У лютым мінулага года, прадставіўшыся «каардынатарам дыялогавых пляцовак», ён запатрабаваў зладзіць у навучальнай установе «дыялогавую пляцоўку па абмеркаванні паправак у Канстытуцыю». А перад рэферэндумам па канстытуцыі ад імя дзяржаўных арганізацый ён разаслаў у беларускія школы лісты з патрабаваннем далучыцца да фэйкавага флэшмобу і размясціць на сваіх сайтах фотасправаздачу, што многія і рабілі.

Таксама беларускі пранкер троліў расійскія школы, даслаўшы ім ліст з патрабаваннем правесці акцыю «Праца вызваляе» ад імя «рэгіянальнага аддзялення партыі «Адзіная Расія».

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
83
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
5