Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

Улады Іспаніі выдаткавалі звыш 258 мільёнаў еўра на пабудову сучасных цягнікоў, якія завялікія для іспанскіх чыгуначных тунэляў. Пра гэта 10 лютага паведаміла агенцтва Euronews са спасылкай на мясцовыя іспанскія СМІ.

Галоўны іспанскі чыгуначны аператар Renfi ўсяго замовіў 31 новы цягнік для паўночных правінцый Іспаніі. Цяпер жа планы абнаўлення перанеслі мінімум на пачатак 2026 года.

З-за гэтага былі звольненыя кіраўнікі ўжо дзвюх транспартных кампаній, якія маюць дачыненне да выканання замовы на цягнікі. Пры гэтым, як паведамляе Euronews, пра падобную «невялікую памылку» было вядома яшчэ ў 2021 годзе, аднак гэтаму не надалі дастатковай увагі.

«Гэта неапісальны правал, і за гэта павінны паляцець галовы», — сказаў Мігель Анхель Рэвілля, прэзідэнт паўночнай іспанскай правінцыі Кантабрыя. 

Чыгуначную сетку гэтага рэгіёна збудавалі яшчэ ў ХІХ стагоддзі. Яна перасякае горы і з прычыны гэтага мае чыгуначныя тунэлі рознага памеру, частка якіх не адпавядае памерам сучасных цягнікоў.

Чытайце яшчэ:

«Як табе такое, Ілан Маск?»: у сістэмы Starlink хутка з'явіцца новы канкурэнт 

Жарты скончыліся. Бясконцы серыял ад штучнага інтэлекту Nothing, Forever быў заблакаваны з-за аднаго выразу 

Кітайскі спадарожнік, імаверна, зрабіў серыю лазерных стрэлаў над Гаваямі 

Клас
2
Панылы сорам
21
Ха-ха
14
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
3