Фота: diagram.com

Фота: diagram.com

Кампанія Diagram 9 лютага прэзентавала новы штучны інтэлект Genius, які будзе дапамагаць карыстальнікам праграмы Figma ствараць дызайнерскі кантэнт.

Прынцып працы нейрасеткі такі: Genius, крыху паназіраўшы за вашай працай, зразумее жаданы вынік і будзе маляваць з вамі сінхронна, прапаноўваючы дапоўніць ваш дызайн на аснове папярэдняга вопыту.

Як быццам адным і тым жа графічным праектам адначасова і разам займаюцца два чалавекі, пры гэтым адзін з іх — штучны інтэлект.

«Наш наступны прадукт Genius спалучае ў сабе найноўшыя мадэлі штучнага інтэлекту і інжынерныя распрацоўкі, каб у ролі разумнага памочніка ў такіх інструментах, як Figma, забяспечыць паспяховае аўтазавяршэнне працы. Мы вельмі рады нашаму прагрэсу», — расказваюць супрацоўнікі кампаніі Diagram.

Сама кампанія невялікая, але яна спецыялізуецца якраз на стварэнні падобных разумных дызайнерскіх інструментаў, як Genius.

Для тэставання памочніка трэба будзе запісацца ў ліст чакання, бо новая нейрасетка пакуль яшчэ не выйшла ў адкрыты доступ, што, па інфармацыі Diagram, адбудзецца неўзабаве.

Чытайце яшчэ:

Microsoft паказаў новы пошукавік. Хоча змяніць наша ўяўленне пра інтэрнэт 

Google стварыў нейрасетку MusicLM, якая можа генераваць музыку па апісанні карыстальніка

Што такое ChatGPT і чаму да яго ставяцца неадназначна? 

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0