«Падзяліўся трывогай у сувязі з выкарыстаннем Расіяй марскіх надводных дронаў, што стварае пагрозу грамадзянскаму суднаходству ў Чорным моры», — заявіў Залужны.

Кадры працы, магчыма, такога дрона публікаваліся ўчора ўвечары. Тэлеграм-каналы сцвярджалі, што ён падарваў мост у Затоцы ў Адэскай вобласці. Афіцыйна ўлады гэтага не пацвярджалі.

Залужны не ўдакладніў, дзе менавіта быў выкарыстаны надводны дрон. Але іншых паведамленняў, акрамя атакі на мост у Затоцы, не было.

Расійскае выданне «Агентство» паведаміла, што Расія, верагодна, ужыла новую зброю супраць Украіны, і яна можа змяніць баланс сіл у Чорным моры.

Як піша OSINT-аналітык H. I. Sutton (нік у твітары), на відэа хутчэй за ўсё безэкіпажны надводны апарат (USV) накшталт тых, што выкарыстоўвае Украіна. Пра тое, што падобныя беспілотнікі ёсць на ўзбраенні Расіі, да гэтага не паведамлялася, падкрэслівае эксперт.

Калі ў расійскай арміі сапраўды з'явіліся падобныя беспілотнікі, то «мы зможам убачыць змену балансу сіл у Чорным моры, гэтым разам на карысць Расіі», піша аналітык.

Расія зможа выкарыстоўваць USV для нападаў на судны, якія знаходзяцца ў Чорным моры ў рамках збожжавай здзелкі, каб затым абвінаваціць у нападах УСУ.

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
6
Абуральна
98