Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Па даных навукоўцаў, з прыходам кавіду амерыканцы ў перыяд 25—44 гадоў паміраюць ад інфарктаў амаль на 30% часцей, чым раней іх суайчыннікі ва ўзросце ад 45 да 66 гадоў — амаль на 20% часцей. Кардыёлагі лічаць гэтую статыстыку незвычайнай, піша today.com.

Адно з магчымых тлумачэнняў — тое, што падчас кавіду кроў згушчаецца, адпаведна, павышаецца імавернасць фарміравання тромбаў. Кавід спрыяе запаленчым працэсам у крывяносных сасудах, дый ад стрэсу ў чалавека можа павысіцца ціск, што таксама дрэнна ўплывае на сэрца.

Чаму ж кавід такі шкодны менавіта для маладых сэрцаў? Пакуль гэта невядома, але ёсць тэорыя, згодна з якой уплыў віруса на сардэчна-сасудзістую сістэму можа быць звязаны з празмерным імунным адказам арганізма, а ў маладых людзей імунітэт папросту больш моцны.

Згодна з іншым даследаваннем лютага 2022 года, нават праз год пасля хваробы людзі, што перажылі кавід, маюць значную рызыку хвароб сэрца, і пры гэтым не важна, наколькі ў іх былі выражаныя сімптом хваробы. Небяспека павялічваецца нават у тых выпадках, калі чалавек не меў больш ніякіх фактараў рызыкі кавіду.

Такім чынам, прыкладна 4% людзей, якія перахварэлі на кавід, атрымліваюць праблемы з сэрцам: парушэнні сардэчнага рытму, сардэчную недастатковасць, запаленне сардэчных тканак ці інфаркт. Больш за тое, рызыка посткавідных праблем з сэрцам узрастае з кожным перанесеным кавідам.

Таму медыкі раяць усё ж такі берагчы сябе ад кавіду: насіць маскі, калі гэтага патрабуе сітуацыя, і не забываць пра вакцынацыю. Калі ж вы ўжо хварэлі на кавід, асабліва калі гэта было некалькі разоў, то сачыце за паказчыкамі, што ўплываюць на здароўе сэрца: ціск, узровень халестэрыну і цукру ў крыві.

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

14-гадовая дзяўчынка памерла, удыхнуўшы дэзадарант. Гэта не адзіны такі выпадак

Дактары перасцерагаюць: не рабіце гэтага перад паходам да медыкаў

Клас
18
Панылы сорам
13
Ха-ха
9
Ого
28
Сумна
18
Абуральна
22