Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, мужчына напярэдадні адпачываў з калегамі ў бары на вуліцы Інтэрнацыянальнай. У нейкі момант да яго падышоў незнаёмы і нанёс удары пляшкай з-пад шампанскага. Пасля інцыдэнту дэбашыр уцёк.

Аператыўнікі Цэнтральнага РУУС разам з АМАПам затрымалі падазраванага па гарачых слядах. Ён прызнаўся ў тым, што здзейсніў, і растлумачыў сваю агрэсію тым, што быў п'яны. Таксама мужчына заявіў, што ў яго раптам узнікла непрыязнасць да хлопца, з якім ён нават не быў знаёмы.

Заведзена крымінальная справа за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
7