3 верасня 2021 года Лукашэнка адкрываў у Мінску стадыён «Дынама-Юні». Падчас цырымоніі асаблівую яго ўвагу прыцягнуў футбаліст з Кот-Д'івуара, гулец «Дынама» Жан-Марэль По.

«Толькі не бяжы з Беларусі. Не хвалюйся, дыктатуры ў нас тут няма, як некаторыя палохалі вас», — сказаў тады Лукашэнка афрыканскаму футбалісту.

У «Дынама» Жан-Марэль не затрымаўся і спачатку перабраўся ў егіпецкі «Ісмаілі».

А потым пераехаў ва ўкраінскі «Крыўбас» і нават кажа на відэа «Слава Украіне», паведамляе «Трыбуна».

@tribunaby Ад просьбы Лукашэнкі не збягаць з Беларусі да «Слава Украіне»⁣ ⁣ Цікавы шлях экс-футбаліста чэмпіяната Беларусі Жана Марэля По #динамоминск #лукашенко #славаукраїні ♬ original sound - +..:*Dream~Fox*:..+

Клас
37
Панылы сорам
0
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1