Фота прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў

Фота прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў

«Нядаўна прачытаў цікавы артыкул пра тое, што народныя рухі на постсавецкай прасторы перамагалі толькі там, дзе ўлада была размеркаваная паміж некалькімі цэнтрамі і сілавікі перайшлі на бок іншага цэнтра. Так было ва Украіне, Грузіі, Арменіі. У Беларусі ў жніўні 2020 года не было нейкага палітычнага суб'екта, інстытута, на чый бок мянты і КДБшнікі маглі б перакінуцца, — піша каментатар СМ на сайце «Нашай Нівы».

— Для нагляднасці прывяду прыклад. Калі б у перыяд 13—17 жніўня на бок пратэстоўцаў перайшоў Макей, або Вакульчык, або Раўкоў, гэта па-першае, рэзка павысіла б шанцы на перамогу, а па-другое, зрабіла б вышэйпаказаную асобу па сваім значэнні як мінімум роўнай Ціханоўскай. Ну, пагадзіцеся, калі нават дырэктар тэатра, фактычна, стаў тады другім нумарам апазіцыі, то які быў бы ўплыў у міністра або кіраўніка Рады бяспекі?!

Дык вось. Свядома ці падсвядома, але ўсе ў Беларусі разумеюць, што ўсё залежыць ад тых, хто трымае ў руках зброю. Адсюль і ўсе гэтыя скокі вакол Палка Каліноўскага, але цяпер не пра гэта. Перамога рэвалюцыі магчымая на новым вітку гісторыі ў чарговы пераломны момант толькі пры ўмове, што сілавікі вырашаць, што пад крылом апазіцыі будзе надзейней і бяспечней, чым пад кіраваннем Лукашэнкі, — мяркуе каментатар.

— Калі яны будуць бачыць моцны альтэрнатыўны цэнтр, куды сцякаецца ўсё, што мае патэнцыял, але не прыжываецца ў РБ, дзе знаходзяцца ўсе: Ціханоўская, Пазняк, Сахашчык, Латушка, Полк Каліноўскага, кіберпартызаны і гэтак далей, то гэта, натуральна, будзе выклікаць у іх давер і павагу. А калі тут пяць розных цэнтраў, якія грызуць адзін аднаго, то, само сабой, практычна кожны высокапастаўлены мент нават у дзень, калі будзе вырашацца лёс Беларусі, не рызыкне рыпацца і пакіне ўсё як ёсць, схаваўшыся ў кабінеце да моманту, пакуль усё не супакоіцца. І так па коле…»

Клас
62
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
1