«Паважаныя прадстаўнікі незалежных медыя, дэмакратычных сіл і інфармацыйных рэсурсаў! БФСС звяртаецца да вас з просьбай не распаўсюджваць матэрыялы лукашэнкаўскай прапаганды з удзелам беларускіх спартоўцаў. Пакуль Міжнародны алімпійскі камітэт абмяркоўвае магчымасць допуску спартоўцаў з РФ і Беларусі, сумленныя атлеты знаходзяцца за кратамі ў жудасных умовах і фактычна з'яўляюцца палоннымі», — гаворыцца ў звароце Фонду.

Рэжым намагаецца выкарыстоўваць іх у сваіх злачынных мэтах і фармат «пакаянных інтэрв'ю» — адзін з інструментаў ціску на свядомасць грамадскасці.

«Звяртаемся з гэтай жа просьбай да грамадскасці, блогераў і актыўных карыстальнікаў сацсетак! Не ўдзельнічайце ў інфармацыйных аперацыях рэжыму!» — гаворыцца ў звароце БФСС.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0