Фота: БелТА

Фота: БелТА

Дзяржаўнае абвінавачванне лічыць, што віна праваабаронцаў паводле ч. 4 арт. 228 (кантрабанда арганізаванай групай) і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) цалкам даказаная.

Аляксандр Кароль запытаў наступныя тэрміны для вясноўцаў:

для старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага — 12 гадоў калоніі;

для намесніка старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча — 11 гадоў калоніі;

для каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча — 9 гадоў калоніі;

для праваабаронцы «Вясны» Дзмітрыя Салаўёва — 10 гадоў калоніі завочна.

Таксама пракурор Аляксандр Кароль прапанаваў аштрафаваць праваабаронцаў на пяць тысяч базавых велічынь (185 тысяч рублёў ці 73200 даляраў) кожнага.

***

Трое вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года.

Па справе ўсяго 283 тамы матэрыялаў па 300 старонак — гэта рэкорд па палітычнай справе, па якой праходзіць каля 100 сведак, было праведзена 120 ператрусаў па ўсёй краіне.

60-гадовы Алесь Бяляцкі не першы раз за кратамі. Улады ўжо арыштоўвалі яго на пачатку 2010-х. Праваабарончы цэнтр «Вясна» Бяляцкі стварыў у 1996-м і дагэтуль застаецца яго кіраўніком. 

Летась праваабаронца стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру разам з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый «Мемарыял» з Расіі і «Цэнтр грамадзянскіх свабод» з Украіны. Ён не змог трапіць на цырымонію — прамову Бяляцкага на ўручэнні «Нобеля» зачытала яго жонка.

Адрас для лістоў салідарнасці:

СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч.

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
13