У 29-гадовага жыхара мястэчка Сапоцкін не задаліся адносіны з новым настаяцелем мясцовага храма. Мужчына з самага дзяцінства прыходзіў у царкву і дапамагаў па гаспадарчых пытаннях. І ўсё было добра, пакуль туды не прыйшоў іншы святар. Менавіта гэты факт і прывёў да крадзяжу.

Мужчына ведаў, што ў царкве маюцца партатыўныя званы, а вось новы настаяцель не ведаў. Іх раней набылі на ахвяраванні вернікаў і даставалі толькі падчас свят. Менавіта людзі заўважылі прапажу званоў і ў пачатку 2023 года паведамілі ў міліцыю.

Аказалася, што памочнік храма назло новаму настаяцелю перанёс іх да сябе ў хлеў. Дарэчы, адзін са званоў выраблены з бронзы і важыць амаль восем кілаграмаў, а агульны ўрон склаў 1000 рублёў.

Мужчына не змог патлумачыць, што хацеў зрабіць з царкоўнымі атрыбутамі, аднак прадаваць іх дакладна не збіраўся.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0