Ілюстратыўнае фота: AP Photo

Ілюстратыўнае фота: AP Photo

Лукашэнкаўцы ўжо не хаваюць, што беларускія інструктары вучаць расійскіх мабілізаваных.

Крыніцы: У Беларусі актыўна вучаць расійскіх «мобікаў», палігоны пад Асіповічамі і Баранавічамі забітыя рускімі

У той жа час у «Нашу Ніву» прыходзяць сігналы аб тым, што беларускія інструктары трэніруюць не толькі «мобікаў», але і зняволеных-вагнераўцаў, якіх Прыгожын набірае пад абяцанні свабоды пасля ўдзелу ў вайне. 

«Так, іх трэніруюць. У Мінскай вобласці. Ахова гэтых лагераў узмоцненая, беларускія міліцыянты выюць. Ахоўваць зэкаў з доступам да зброі — рызыка. Перыядычна бываюць спробы ўцёкаў, не паспяховыя», — паведаміла «Нашай Ніве» абазнаная крыніца ў войску. 

Расія, пацярпеўшы крах у сваёй спробе захапіць Украіну цалкам і ліквідаваць украінскую дзяржаўнасць, спрабуе дабіцца кантролю, прынамсі, над чатырма абласцямі поўдня Украіны. Ужо пяць месяцаў зацятыя баі ідуць за горад Бахмут. Асноўнай ударнай сілай там сталі байцы групы «Вагнер».

Прыватная вайсковай кампанія «Вагнер» — гэта свайго роду аналаг добраахвотнай брыгады СС пад камандаваннем Оскара Дырлевангера ў гітлераўскай Германіі. У «Вагнер» цяпер сабралі крымінальнікаў, у тым ліку гвалтаўнікоў і забойцаў, з турмаў па ўсёй Расіі.

Камандуючы «Вагнера» — былы крамлёўскі «кухар» Яўген Прыгожын. Ëн змагаецца за палітычны ўплыў унутры пуцінскай сістэмы, супрацьпастаўляючы сябе войску, што паказала сябе як неэфектыўным, так і не асабліва прагным ваяваць у імперыялістычнай вайне. 

«Можна падумаць, што Прыгожын мае меншы мабілізацыйны рэзерв, таму і зацікаўлены ў лепшай (хаця гэта таксама ўмоўна — немагчыма за тыдні і месяцы навучыць добрага салдата з той базай, што ёсць у Расіі і Беларусі) падрыхтоўцы сваіх байцоў. У той жа час, у «Вагнеры» зацікаўленая Расія, таму гэтае пытанне магло вырашацца і асабіста двума дыктатарамі», — дадаў іншы наш суразмоўца з беларускага войска. 

Нагадаем, што «Наша Ніва» паведамляла пра тое, што ў Беларусі рыхтуюцца навучаць расійскіх мабілізаваных, задоўга да пачатку гэтай аперацыі. 

Чытайце: На фоне сустрэчы Лукашэнкі ў Пуціна сілавыя структуры Беларусі пераведзеныя ва ўзмоцнены рэжым нясення службы. Што адбываецца?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
61