Фота: Генпракуратуры

Фота: Генпракуратуры

Як паведамлялася, да разгляду будуць прымацца звароты грамадзян, якія здзейснілі правапарушэнні з 1 студзеня 2020 года.

Такім чынам, звароты можна будзе падаваць да 31 снежня 2023 года ў пісьмовай (220030, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 22) або электроннай форме ([email protected]).

Якая інфармацыя павінна быць у звароце?

У звароце павінна быць адлюстраваная інфармацыя аб прычынах, па якіх чалавек пакінуў тэрыторыю Беларусі, абставінах, у сувязі з якімі чалавек мяркуе, што можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай і (або) крымінальнай адказнасці, жаданні вярнуцца ў краіну і «гатоўнасці пасля вяртання выконваць патрабаванні заканадаўства, паважаць дзяржаўныя сімвалы і нацыянальныя традыцыі краіны».

Паведамляецца, што звароты будуць разглядацца камісіяй цягам двух месяцаў. Аднак пры неабходнасці старшыня камісіі мае права падоўжыць гэты тэрмін да трох месяцаў.

Па выніках разгляду зваротаў на пасяджэнні камісіі шляхам адкрытага галасавання простай большасцю галасоў будзе прынятае адно з чатырох наступных рашэнняў:

— чалавеку скажуць, што ў дачыненні да яго на дату звароту ў камісію няма пачатай адміністрацыйнай ці крымінальнай справы;

— палічаць мэтазгодным адмяніць абраную ў дачыненні да чалавека меру стрымання або замяніць яе больш мяккай;

— спыняць крымінальную ці адміністрацыйную справу;

— паведамяць грамадзяніну аб яго працэсуальным стане па адміністрацыйнай ці крымінальнай справе.

Падкрэсліваецца, што рашэнне Камісіі з'яўляецца канчатковым.

Аднак у выпадку невяртання ў краіну ў трохмесячны тэрмін з даты накіравання яму паведамлення рашэнне Камісіі страчвае сілу, зазначаюць у Генпракуратуры.

Клас
1
Панылы сорам
26
Ха-ха
61
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
3