Танк «Абрамс». Фота: Saurabh Das / AP 

Танк «Абрамс». Фота: Saurabh Das / AP 

Вайсковы эксперт Алег Жданаў кажа, што па тых характарыстыках «Ланцэта», якія ведаюць украінскія вайскоўцы, «ён і ўкраінскія танкі не асабліва выводзіць з ладу». Паводле Жданава, гэты дрон больш «ідзе па лёгкабраніраванай і небраніраванай тэхніцы».

Па-другое, у яго не вельмі маленькія памеры і невялікая вага, што, як лічыць эксперт, — «велізарны плюс», гэты дрон «можа быць злоўлены нават маскіровачнай сеткай», заблытацца ў ёй і не даляцець да цэлі. Ёсць фота, на якім бачна, як украінскія вайскоўцы выратавалі самаходную гаўбіцу Krab, накрыўшы маскіровачнай сеткай.

Фота: OSINTua / Twitter

Фота: OSINTua / Twitter

Сярод заганаў дрона Жданаў называе і тое, што «Ланцэт» кіруецца аператарам і мае затрымку відэасігналу ў некалькі секунд, што моцна ўскладняе аператару навядзенне.

Тэарэтычна, кажа Жданаў, і ручны гранатамёт можа падбіць танк, калі патрапіць у патрэбнае месца. Але, на думку эксперта, для «Ланцэта» — складаная задача вывесці з ладу такія танкі, як «Леапард» або «Абрамс».

Пра расійскія дроны «Ланцэт» загаварылі летам мінулага года. Іх вытворчасцю займаецца кампанія Zala канцэрна «Калашнікаў». Максімальная хуткасць дрона апошняй мадыфікацыі («Ланцэт-3») складае 110 км/г пры гарызантальным палёце і 300 км/г пры атацы цэлі. Далёкасць дзеяння — 40-50 км. Сам БПЛА важыць каля 12 кг, з якіх баявая частка (аскепкава-фугасная) — да 5 кг. Такі апарат можа прабыць у паветры каля гадзіны. Міністэрства абароны Расіі называе яго самым эфектыўным расійскім БПЛА.

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
73
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
5