Фота: limoneira.com

Фота: limoneira.com

Каб згатаваць амлет з апельсінамі і арэхамі, вам спатрэбіцца:

  • 3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею,
  • 4 нарэзаныя сцябліны зялёнай цыбулі,
  • 1,5 чайнай лыжкі здрабнёнага часнаку,
  • 1 чайная лыжка здрабнёнага кораня імбіру,
  • цэдра і сок ад 1 апельсіна,
  • чвэрць чайнай лыжкі солі,
  • 2 сталовыя лыжкі смятаны,
  • 6 яек (аддзяліце бялкі ад жаўткоў),
  • чвэрць стакана здрабнёных грэцкіх арэхаў,
  • чвэрць стакана кедравых арэхаў (можна замяніць на здрабнёны міндаль),
  • 1,5 стакана лісткоў базіліку.
  1. Парэжце цыбулю. Разагрэйце на патэльні сталовую лыжку аліўкавага алею і на сярэднім агні смажце на ёй цыбулю. Дадайце цэдру, імбір і палову чайнай лыжкі часнаку, не забывайцеся перыядычна памешваць.
  2. Дадайце да бялкоў соль і ўзбівайце іх да стану цвёрдых пікаў. У іншай місцы ўзбіце жаўткі з ёгуртам, потым дадайце туды апельсінавы сок. Умяшайце ў жаўтковую сумесь смажаную цыбулю з дадаткамі, потым акуратна ўвядзіце ў сумесь узбітыя бялкі.
  3. Разагрэйце духоўку да 90 градусаў і засцяліце бляху паперай для выпякання.
  4. Разагрэйце на патэльні 1 сталовую лыжку алею, выкладзіце на яе чвэрць сумесі для амлету. Калі ён прыгатуецца, перавярніце яго на другі бок, паўтарыце гэтыя ж дзеянні, пакуль не скончыцца сумесь для амлету. Калі ўвесь амлет будзе гатовы, можаце памясціць яго ў разагрэтую духоўку, каб ён не астыў, пакуль вы будзеце гатаваць начынку.
  5. У асобнай патэльні меншага памеру нагрэйце на сярэднім агні 1 сталовую лыжку аліўкавага алею. Пакладзіце туды арэхі і смажце іх 2-3 хвіліны, дадайце рэшткі часнаку і смажце яго з арэхамі 1-2 хвіліны.
  6. Адкладзіце жменю лісткоў базіліку для ўпрыгожвання і дадайце ўвесь астатні базілік на патэльню. Абсмажвайце яго разам з арэхамі і часнаком каля 2-3 хвілін, пакуль лісткі не пачнуць звядаць і трохі хрумсцець па краях.
  7. Пакладзіце кожную порцыю амлету на талерку і змясціце на палову порцыі сумесь з арэхаў і базіліку. Накрыйце яе іншай паловай і ўпрыгожце рэшткамі базіліку.

Рэцэпт на выхадныя. Самаробныя аўсяныя батончыкі з мёдам — карысны сняданак і перакус

Рэцэпт на выхадныя. Аладкі з ананасамі: незвычайная страва, дзецям спадабаецца

Пончыкі — вораг з ворагаў. Вось чаму

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0