Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Сілавікі наведаліся дадому як мінімум да шасці чалавек. У некаторых былі праведзеныя ператрусы. Частка людзей была дастаўленая ў мясцовы РАУС і з імі былі праведзеныя прафілактычныя гутаркі.

Але, як пішуць сілавікі ў сваім канале, дадому вярнуліся ў той дзень не ўсе. Некаторыя засталіся ў Лепельскім ІЧУ, на іх завялі адміністрацыйныя справы.

Як стала вядома, сярод схопленых быў і малады чалавек з інваліднасцю. Яго Лепельскі суд аштрафаваў на 720 беларускіх рублёў быццам за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Маці хлопца на суд не пусцілі, сказалі, што суд будзе на наступны дзень, але ён адбыўся ў той жа самы.

Паводле сведчання сваякоў аштрафаванага, малады чалавек ні ў якіх акцыях не ўдзельнічаў, не посціў і не лайкаў навіны з нібыта «экстрэмісцкіх каналаў». Адно што толькі ў сваім сяброўскім асяродку ён выказваўся супраць вайны, якую развязала Расія ва Украіне.

Клас
7
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
76