«Зусім раптоўна, без маштабных анонсаў і змен у праграме перадач тэлеканал «Беларусь 5» паказаў у запісе паўфінальныя матчы Australian Open з удзелам Азаранка і Сабаленка. А пазней у жывым эфіры — і пераможны фінал першай ракеткі Беларусі.

Айчынныя аматары тэніса не чакалі такога павароту падзей. Усе два тыдні турніру яны глядзелі матчы на канале «Еўраспорт», якому, уласна, і належалі асноўныя правы на паказ AO ў Старым Свеце. З улікам таго, што на «Беларусь 5» прафесійныя турніры не паказвалі ўжо даўнавата, на падобны сюрпрыз ніхто не разлічваў.

Ды і самі тэлевізіёншчыкі не спяшаліся растлумачыць сітуацыю. Толькі перад фіналам тэлеграм-канал Агенцтва тэлевізійных навін намякнуў на прынцып трансляцыі сігналу і паведаміў пра адкрыццё нейкага рублёвага рахунку за гэты паказ.

Як аказалася, у Беларусі з 3 студзеня працуе Закон пад нумарам 241-3 «Аб абмежаванні выключных правоў на аб’екты». Гэты дакумент «дапускае выкарыстанне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці без згоды (дазволу) праваўладальніка або арганізацыі… з замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні». Такімі аб’ектамі лічацца камп’ютарныя праграмы, аўдыявізуальныя і музычныя творы, перадачы арганізацый вяшчання.

Застаецца шкадаваць, што Палата прадстаўнікоў, якая прыняла гэты закон, разгойдвалася так доўга, ратыфікаваўшы яго толькі 20 снежня. Спрацуй яна больш аператыўна, беларускаму народу яшчэ ў лістападзе зладзілі б свята футбола — тэлетрансляцыю ўсіх матчаў ЧС — 2022», — напісаў Вярсоцкі.

Чытайце таксама:

«Крычы, б***». На БТ каментатара нецэнзурна прымушалі заўзець за Сабаленку

«Беларусь 5» паказала пірацкія запісы паўфіналаў Australian Open з удзелам беларусак

Клас
2
Панылы сорам
28
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14