Паводле інфармацыі МУС, невядомыя ў масках пасля закрыцця аптэкі зайшлі ўсярэдзіну і запатрабавалі ад фармацэўта аддаць усе грошы, пагражаючы пры гэтым «прадметам, падобным на пісталет». Супрацоўнік аптэкі аказаў актыўны супраціў, пасля чаго нападнікі ўцяклі.

Праз два тыдні аператыўнікі затрымалі 18-гадовага жыхара Гродна. Ён прызнаўся ў злачынстве і сказаў, што ўчыніць рабаванне прапанаваў яго 56-гадовы бацька.

Дома ў апошняга быў знойдзены пісталет, які, як мяркуецца, выкарыстоўваўся пры нападзе, і маскі.

Мужчыны затрыманыя, у дачыненні да іх заведзеная крымінальная справа за разбой.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2