Абодва фігуранты рытуальна выкліканыя на працэс, ім прадпісваецца мець пры сабе дакументы, якія сведчаць пра асобу.
І Пуцілу, і Рудзіку закідаюцца абвінавачанні больш чым па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Акрамя Пуцілы і Рудзіка, па гэтай жа самай справе праходзіць Раман Пратасевіч, якога ў суд не выклікаюць, бо ён знаходзіцца пад хатнім арыштам. Пуціла і Рудзік жывуць за мяжой.
Чытайце таксама:
Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць Пратасевіча, Пуцілы і Рудзіка
Следчы камітэт ужо завяршыў «спецыяльную вытворчасць» у дачыненні да кіраўнікоў NEXTA





