Андрэй Філіпчык. Фота: vk.com

Андрэй Філіпчык. Фота: vk.com

Андрэй вучыўся ў БДУІР на прэстыжным факультэце камп'ютарных сістэм і сетак, спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій».

Беларушчынай, па яго словах, зацікавіўся ў раннім узросце і пад студэнцкі ўзрост стаў беларускамоўным. Ён займаўся перакладам кніг на беларускую, да прыкладу, удзельнічаў у аматарскім перакладзе кніг пра Гары Потэра, а яшчэ пісаў вершы. 

Цяпер ён працуе айцішнікам у кампаніі Luxoft. 

Хлопец вёў тэлеграм-канал «Па-беларуску». Там публікуюцца жарты і мемы на беларускай мове. 

Малюнкі: pabielarusku / Telegram

Малюнкі: pabielarusku / Telegram

Пра затрыманне хлопца стала вядома з відэа ў праўладным тэлеграм-канале. На ім хлопец кажа, што ўдзельнічаў «у несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў не меней за пяць разоў». Сілавікі прымусілі яго назваць свой заробак, распавядае «Вясна».

У затрыманага дома знайшлі рэчы з нацыянальнай сімволікай. Сілавікі асобна адзначылі, што хлопец мае карту паляка. Яе паказалі ў відэа.

Жарты ў беларускамоўным канале сілавікі назвалі прасоўваннем «лацінкі і нянавісці да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы».

Клас
2
Панылы сорам
22
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
116