Паведамляецца, што фармат open air з фудкортамі ў фестывалю застанецца, аднак саму яго канцэпцыю «Лідскае піва» памяняе.

Так, замест аднаго гала-канцэрта будзе некалькі тэматычных лакацый. А ў якасці падарунка гораду выступленні артыстаў, хутчэй за ўсё, будуць бясплатнымі, абяцае раённае кіраўніцтва.

Задуманыя таксама іншыя сюрпрызы, змест якіх пакуль не раскрываецца.

Асноўныя мерапрыемствы святкавання юбілею райцэнтра пройдуць 1—3 верасня. Акрамя вяртання пасля трохгадовага перапынку Lidbeer заяўленыя таксама канцэрты, спартыўныя мерапрыемствы, выставы-кірмашы, гастрафэст, дыскатэкі, рыцарскі турнір і нават навуковая канферэнцыя.

Чытайце таксама:

У Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova распачынае прыём заявак на конкурс рукапісаў «Шуфлядка»

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0