Сумеснае фота Ірыны Абельскай і яе магчымага сына Мікалая Лукашэнкі з дзяржаўнага банкета, арганізаванага з нагоды афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі, публікуюць мясцовыя сродкі масавай інфармацыі.
У зімбабвійскіх сюжэтах навін з'яўляліся і іншыя вядомыя беларускія чыноўнікі: прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант, міністр сельскай гаспадаркі Ігар Брыло, міністр замежных спраў Сяргей Алейнік, міністр падаткаў і збораў Сяргей Налівайка, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і іншыя.
Паведамляецца, што банкет «адбыўся пасля таго, як на працягу дня было падпісана некалькі пагадненняў аб узмацненні эканамічнага супрацоўніцтва… Кіраўнікі дзяржаў паднялі тост за мір, росквіт і моцнае здароўе народаў дзвюх краін».