Фота: omr.by

Фота: omr.by

Па словах Палякова, пандэмія каранавіруса сапраўды паўплывала на змяненне колькасці выяўленых злаякасных утварэнняў. «Аднак сцвярджаць, што гэта стоадсоткава звязана з тым, што пацыенты проста перасталі хадзіць да лекараў, лічу не зусім правільным. Такая тэндэнцыя назіралася практычна ва ўсіх краінах», — адзначыў ён.

«З 2020 года адзначыўся нязначны рост колькасці выяўленых пацыентаў, але па выніках 2022 года ён не дасягнуў яшчэ лічбаў, якія былі ў 2019 годзе, — каля 54 тысяч новых пацыентаў», — сказаў Палякоў.

«Магу сказаць яшчэ, што ў нас павялічылася колькасць пацыентаў, якія назіраюцца больш за пяць гадоў, і гэта даволі значны паказчык. Не павялічылася колькасць пацыентаў з запушчанымі формамі захворвання. Захаваўся ўзровень выяўлення пацыентаў з лакальнымі формамі раку, якія добра паддаюцца лячэнню», — канстатаваў кіраўнік РНПЦ.

У сваю чаргу намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Сяргей Красны паведаміў, што ў Беларусі знізілася смяротнасць ад ракавых захворванняў.

«Апошнія 10 гадоў у Беларусі колькасць памерлых была прыкладна аднолькавай — штогод каля 18 тысяч чалавек. У 2019 годзе — 18 800. А ў 2022 годзе, па папярэдніх звестках, ад злаякасных утварэнняў памерла на 4 тысячы менш пацыентаў.

На думку анколага, калі б змяншэнне зноў выяўленых выпадкаў было звязана са змяншэннем звяртання пацыентаў да лекараў, то смяротнасць наадварот бы вырасла.

Чытайце таксама:

Анколаг пералічыў прадукты, якія абараняюць ад раку. Яны павінны быць у штодзённым меню

Лукашэнка сцвярджаў, што кавід можа быць «лекам» ад анкалогіі. А што пра ўплыў кавіду на рак пішуць у свеце?

Што можа прывесці да раку малочнай залозы і як уплывае на здароўе грудзей стрэс і рэгулярнасць сэксу?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2