Фота: AP

Фота: AP

Апошняе знікненне было выяўлена наглядчыкамі ў панядзелак, пра што яны неадкладна паведамілі ў паліцыю.

У заяве заапарка гаворыцца, што вальер з малпамі быў «наўмысна ўскрыты». Паліцыя згодная з тым, што хтосьці зрабіў пралом у агароджы і выкраў прыматаў.

Падазроныя непрыемнасці ў заапарку Даласа сталі адбывацца ў пачатку студзеня, калі праз дзірку, зробленую ў агароджы вальера, збег малады дымчаты леапард. На шчасце, ён неўзабаве быў знойдзены.

Тады ж супрацоўнікі заапарка выявілі наўмысна зробленыя праломы ў агароджы вальера з малпамі лангурамі. Але малпы збегчы не здагадаліся або паленаваліся.

На мінулым тыдні ў сваёй клетцы быў знойдзены мёртвым рэдкі сцярвятнік. На планеце засталося не больш за 6500 асобін гэтага віду. У птушкі, як паведамляецца, была вельмі дзіўная рана, і яе смерць выглядае падазрона.

Супрацоўнікі заапарка кажуць, што не могуць змірыцца з гібеллю ўсеагульнага ўлюбёнца, 35-гадовага нубійскага грыфа, і што ім будзе вельмі яго не хапаць.

Пакуль паліцыя адмаўляецца казаць, ці звязаны паміж сабой гэтыя здарэнні (ці злачынствы?). Прынамсі, падазраваныя не названыя, і арыштаў не было.

Тым часам у заапарку ўсталявалі дадатковыя камеры назірання і ўзмацнілі патруляванне ноччу.

Па словах выканаўчага дырэктара Амерыканскай асацыяцыі наглядчыкаў заапаркаў Эда Хансена, падобна, што ў кагосьці маецца зуб менавіта на заапарк Даласа, хоць у гэтай установы выдатная рэпутацыя.

Гэта найбуйнейшы і найстарэйшы заапарк Тэхаса, ён займае вялікую тэрыторыю, і ў ім знаходзіцца больш за дзве тысячы відаў жывёл.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
10
Абуральна
13