Прысуд лідарам АГП пакінулі без зменаў. Хутка іх перавядуць у калоніі
31 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе разгледзелі касацыйную скаргу лідара АГП Мікалая Казлова, экс-намесніцы старшыні АГП Антаніны Кавалёвай і лідара Мінскай гарадской арганізацыі Аксаны Аляксеевай.
Суддзя Жанна Брысіна пакінула вырак без змянення.
Трэцяга лістапада суд Першамайскага раёна Мінска вынес прыгавор траім прадстаўнікам Аб’яднанай грамадзянскай партыі:
— Мікалаю Казлову — 2,5 года калоніі,
— Аксане Аляксеевай — 1,5 года калоніі,
— Антаніне Кавалёвай —1 год калоніі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ