Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у трох маршах у жніўні-кастрычніку 2020 года. У судзе яму паставілі ў віну тое, што ён неаднаразова выходзіў на праезную частку і не прыслухаўся да патрабаванняў міліцыянтаў спыніць удзел у мірных сходах.
Вядома, што Яўген Папакуль, які быў затрыманы ў жніўні 2022 года, прызнаў віну.
«Мінсктранс» заявіў пазоў пра кампенсацыю матэрыяльнай шкоды ў памеры больш за 47,7 тысячы рублёў, ён будзе разгледжаны ў межах грамадзянскай вытворчасці.





