Скрыншоты БТ

Скрыншоты БТ

На прысутнасць гэтага мужчыны ў касцюме звярнуў увагу блогер d_zholik. Так, ахоўнік сядзеў на прыёме Наталлі Качанавай, які праходзіў у Першамайскім раёне Мінска 11 студзеня. 

Скрыншот БТ

Скрыншот БТ

Наколькі вядома, гэта 47-гадовы Андрэй Лукашын — ваеннаслужачы в/ч 01549. 

Скрыншот БТ

Скрыншот БТ

Лукашын суправаджаў Лукашэнку, напрыклад, у 2014-м падчас візіту ў Кіеў.

Фота: «УКантакце» / Кацярына Лісічкіна

Фота: «УКантакце» / Кацярына Лісічкіна

Такім чынам, Наталлю Качанаву цяпер ахоўвае мужчына, які раней ахоўваў Аляксандра Лукашэнку — у лукашэнкаўскай строга іерархічнай сістэме гэта знак увагі і важнасці.

Апаратны ўплыў Наталлі Качанавай застаецца высокі. Згодна са зменамі, унесенымі ў Канстытуцыю на рэферэндуме 2022 года, у выпадку смерці Аляксандра Лукашэнкі (за выключэннем выпадку яго забойства) Наталля Качанава, як старшыня Савета Рэспублікі, становіцца яго пераемніцай і кіруе краінай да новых выбараў. 

Клас
4
Панылы сорам
21
Ха-ха
92
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
30