Канцэрт у Prime Hall. Скрыншот з інстаграма клуба

Канцэрт у Prime Hall. Скрыншот з інстаграма клуба

Мы падрабязна асвятлялі адну з версій закрыцця, у якой фігуруе прозвішча «бізнэсмена ўдачы» Аляксея Алексіна, які «ваюе» з Тапузідзісам за ўнутраны тытунёвы рынак. 

Але меркаваны ўдзел Алексіна — гэта гісторыя, звязаная з закрыццём, а не непасрэдная прычына. 

Чытайце таксама: Чаму закрыўся Prime Hall? Вядомая адна з версій

Дык што адбылося? 

Як патлумачылі «Нашай Ніве» суразмоўцы, якім дэталі сталі вядомыя ад супрацоўнікаў «Прайм Хола», закрыццё звязанае з карпаратывам адной прыватнай кампаніі, якая зняла памяшканне для правядзення навагодняга карпаратыву. 

«На гэтым карпаратыве выступіў «забаронены» артыст з забароненымі песнямі. Пра гэта было дакладзена «куды трэба». Пасля гэтага выступу і пачаліся праблемы.

Начальству «Кароны» званілі з Саўміна. А пасля нагналі праверак, якія патрабавалі закрыцця. У выніку, клуб закрыўся сам», — паведаміў нам абазнаны суразмоўца. 

Хто непасрэдна паведаміў у органы пра «непажаданага» артыста, невядома — мяркуецца, што гэта быў нехта з супрацоўнікаў кампаніі, якая арандавала залу. 

Клас
4
Панылы сорам
89
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
38