Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўніка «Шахцёра». Яму закідаецца ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 253 Крымінальнага кодэкса, то-бок «замах на подкуп удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў».
У звязаных з сілавікамі тэлеграм-каналах з'явіліся згадкі, што справа тычыцца матча 30-га тура чэмпіяната Беларусі паміж «Шахцёрам» і бабруйскай «Белшынай». Пры гэтым намякаецца, што могуць быць перагледжаныя вынікі ўсяго чэмпіяната, дзе «Шахцёр» атрымаў перамогу.