«Канкурэнтнае асяроддзе паміж юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі парушана. Павінны быць аднолькавыя ўмовы для існавання розных суб'ектаў гаспадарання», — сказала яна.

«Гэта значыць, іншымі словамі, умоўнаму «Амкадору» складаней зарабіць 100 рублёў, чым індывідуальнаму прадпрымальніку? Правільна я вас зразумеў, у гэтым аргумент?» — удакладніў вядучы.

«Вядома, так. Гэта адзін з аргументаў», — пагадзілася чыноўніца.

«Заўсёды ўсё новае ўспрымаецца крытычна. Многія вось дзякуюць за лічбавізацыю працэсаў, за платформу, за магчымасць адміністраваць прафесійны падатак у сваім тэлефоне. Тыя, хто не гатовы, нават, ведаеце, пачытаць новую нарматыўку, тыя, вядома, неяк эмацыйна выказваліся. І другое пытанне вось, запыт: мы там дзесьці ў цені нешта робім, а вы нас тут не чапайце. Па сутнасці сваёй прапанаваныя на сённяшні дзень варыянты выплаты падатковай сістэмы дазваляюць: добра, не хочаш ты працаваць на прафпадатак, ты можаш застацца індывідуальным прадпрымальнікам, толькі, калі ласка, пакажы сваю выручку і пакажы свае выдаткі. Гэта значыць, вось твая выручка мінус твае выдаткі, з пакінутай сумы заплаці 20%. Цывілізавана. Варыятыўнасць яшчэ адна ёсць. Не можаш паказаць свае выдаткі — калі ласка, са сваёй выручкі здымай 20% і з пакінутай сумы плаці 20% падатак», — дадала яна.

Клас
2
Панылы сорам
43
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
17