Пра новую справу паведамляе «Вясна».

Руслан Садоўнічы выкладаў геаграфію ў школе. У 2020 годзе быў ва ўчастковай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, адмовіўся ставіць свой подпіс у пратаколе. У Руслана 3 група інваліднасці па зроку. 

Яго абвінавацілі ў тым, што ён напісаў мноства абразлівых паведамленняў у адрас міліцыянтаў і іх блізкіх. 21 лютага 2022 года Руслана асудзілі да 3,5 года калоніі. 28 чэрвеня КДБ унёс палітвязня ў «спіс тэрарыстаў».

Тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай калоніі. Нядаўна супраць Руслана распачалі новую крымінальную справу паводле арт. 364 КК (гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Судзіць яго пачнуць 31 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя — Дзмітрый Карсюк.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
74